Ціск паветра ў шынах праверыць манометрам. Калі назіраецца пастаяннае падзенне ціску ў шыне, праверыць, ці няма ўцечкі паветра праз залатнік камеры. У выпадку ўцечкі давярнуць залатнік, пры неабходнасці замяніць яго новым. Калі ціск падае пры спраўным залатніку, трэба разбортаваць шыну і адрамантаваць камеру або замяніць яе новай.