Падчас абкаткі аўтамабіля (першыя 3000 км прабегу) адбываецца інтэнсіўная прызаробка дэталяў. Ад правільнай эксплуатацыі ў гэты перыяд будуць залежаць надзейнасць, даўгавечнасць і эканамічнасць вашага аўтамабіля. Праходзіць абкатку павінен новы аўтамабіль і аўтамабіль з замененым (капітальна адрамантаваным) рухавіком.
У перыяд абкаткі выконвайце наступныя правілы эксплуатацыі аўтамабіля:
1. Перад кожным выездам правярайце і пры неабходнасці даводзіце да нормы ціск паветра ў шынах.
2. Не дапушчайце працы рухавіка на падвышанай частаце кручэння каленчатага вала (стрэлка тахометра не павінна даходзіць да чырвонай зоны шкалы).
3. Своечасова, у адпаведнасці з дарожнымі ўмовамі, пераходзіце на найнізкую перадачу, каб пазбегнуць непажаданых перагрузак рухавіка.
4. Для лепшай прызаробкі тармазных калодак імкніцеся пазбягаць рэзкіх тармажэнняў.
5. Па меры магчымасці пазбягайце язды па глыбокім снезе, пяску, бруду.
6. Не мяняйце маторнае масла, залітае на заводзе.
7. Не буксіруйце прычэп і па магчымасці старайцеся пазбягаць буксіроўкі іншых аўтамабіляў.
8. Ужывайце мяккі стыль кіравання аўтамабіля, пазбягаючы рэзкіх разгонаў, тармажэнняў, манеўраванні.
9. Не перавышайце нават на спусках скорасці руху 100 км/г.
Пасля абкаткі наведайце станцыю тэхнічнага абслугоўвання для правядзення першага планавага ТО. Каб гарантыя працягвала дзейнічаць, патрабуйце ад працаўнікоў СТА занясення адзнакі аб правядзенні тэхнічнага абслугоўвання ў талоны сэрвіснай кніжкі.